Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Размаўляйце ПА-БЕЛАРУСКУ самі і разам з намі!

Дата: 21 ноября 2019 в 09:40, Обновлено 23 сентября 2021 в 23:01
Автор: Хлюст Т. М.

Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

 Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную ўстанову, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагічнага калектыву назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць.  Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Дажынкі”, “Свята ураджаю”, “Калядкі”, “Сустракаем вясну” і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.

Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульнёвай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце дзіцяці. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне хай маці пакліча  дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць дзіцяці размову, калі яно  змарылася, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы ўбычыце, што нездарма бавілі  з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Роля дыдактычных гульняў у развіцці маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту

     Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную з'яву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

     Даследванні паказваюць, што да трох гадоў у асноўным адбываецца засваенне суфіксаў з памяншальным, ласкальным, прыніжальным і павелічальным значэннямі. Авалодванне ўсімі астатнімі суфіксамі адбываецца пасля трох год і расцягваецца на ўвесь дашкольны ўзрост. Так пасля трох год засвайваюцца суфіксы для азначэння асобаў жаночага полу

(-ыха-, -к-), дзейснай асобы (-нік-, -ік-, -ун-, -ач-), для абазначэння дзіцянят жывёлаў (-ян-, -ят-), афіксы для азначэння зборнасці (-н-). Важна, што не толькі ў дашкольным узросце адбываецца авалодванне словаўтварэннем праз засваенне новымі суфіксамі, але і надзвычайная лёгкасць ў авалодванні і выкарыстанні словаўтваральных мадэляў.

     Асновай, на якой будуецца засваенне мовы, з’яўляецца скіраванасць на гукавую форму слова. А.Н. Гвоздеў адзначае з’яўленне на пятым годзе жыцця дзіцяці першых спробаў асэнсаваць значэнне слова і даць яго этымалагічнае тлумачэнне. Ён указвае на тое, што гэтыя спробы вядуць да супастаўлення словаў з падобным гучаннем. Што нярэдка вядзе да памылковага збліжэння. Напрыклад, слова горад збліжаюць са словам горы. Гэта значыць, што сэнсавае тлумачэнне ідзе праз гукавае супастаўленне. Дастатковая асэнсаванасць маўлення з’яўляецца толькі ў працэсе спецыялізаванага навучання.

     Што датычыць развіцця гукавага боку маўлення да канца дашкольнага ўзросту:

Дзеці павінны выразна вымаўляць складаныя артыкуляцыйна гукі: шыпячыя, свісцячыя, санорныя. Адрозніваючы іх у маўленні, яны замацоўваюць іх у вымаўленні.

Выразнае маўленне становіцца нормаю для пяцігадовага дашкольніка ў паўсядзёным жыцці, а не толькі падчас спецыяльных заняткаў.

У дзяцей удасканальваецца слыхавае ўспрыманне і развіваецца фанематычны слых. Дашкольнікі могуць адрозніваць асобныя групы гукаў, вылучаць з групы словаў, фразаў словы, у якіх ёсць прапанаваныя гукі.

Дзеці свабодна выкарыстоўваюць у сваім маўленні сродкі інтанацыйнай выразнасці: могуць чытаць вершы самотна, весела, урачыста. Апрача таго, дзеці з лёгкасцю дэманструюць апавядальную, пытальную і колічную інтанацыі.

Старэйшыя дашкольнікі здольныя рэгуляваць гучнасць голасу ў самых розных жыццёвых сітуацыях: гучна адказваць на пытанні, ціха размаўляць ў грамадскіх месцах, сяброўскіх гутарках і г.д. Яны здольныя эфектыўна карыстацца тэмпам маўлення: гаварыць павольна, хутка ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў.

У дзяцей пяці год добра развітае маўленчае дыханне: яны могуць працягла вымаўляць не толькі галосныя гукі, але і некаторыя зычныя (свісцячыя, шыпячыя, санорныя).

Дзеці пяці год могуць параўноўваць маўленне аднагодкаў і сваё з маўленнем дарослых, знаходзіць неадпаведнасці: няправільнае вымаўленне гукаў, словаў, недакладнае выкарытсанне націску ў словах.

Развіваем маўленне ў тэатральнай дзейнасці

Праблема развіцця складнай гаворкі дзяцей добра вядомая для педагагічных работнікаў: выхавальнікаў, спецыялістаў. Аднак праблема яшчэ ў тым, што бацькі, з прычыны  сваёй занятасці, мала часу надаюць сваім дзецям: не заўсёды падтрымліваюць размову, не разглядаюць малюнкаў і тым больш не гуляюць у тэатр, а тэатр мае вялікае значэнне для развіцця маўлення дзяцей. Дзякуючы тэатралізаванай дзейнасці ў дзяцей усіх узростаў адбываецца правільнае замацаванне вымаўлення ўсіх гукаў, як галосных, так і зычных, удасканальваецца выразнае вымаўленне слоў і словазлучэнняў. У тэатры дзеці вучацца бачыць якасць сваёй працы, перадаюць голасам розныя станы: страх, прагнасць, здзіўленне, ласку, ідзе пошук сродкаў выразнасці інтанацыі, мімікі, жэстаў. Тэатр дастаўляе дзецям вялікую радасць. І тут на дапамогу павінны прыйсці бацькі. Пачынаць займацца тэатралізаванай дзейнасцю трэба з малодшага ўзросту, ускладняючы гаворку герояў і пашыраючы віды тэатраў. Гэта можа быць настольны лялечны тэатр:

тэатр на плоскім малюнку, на кубках, магнітны настольны, конусны, тэатр цацкі;

стэндавы тэатр - туды ўваходзяць тэатр на фланелеграфе, ценявы, магнітны стэндавы, стэнд-кніжка;

тэатр на руцэ - гэта пальчыкавы тэатр, карцінкі на руцэ, тэатр рукавіц, тэатр ценяў;

верхавыя лялькі - гэта лялькі на лыжках, бібабо, кіявы;

падлогавыя лялькі - гэта лялькі марыянеткі, конусны тэатр;

тэатр жывой лялькі - тэатр з «жывой рукой», раставыя, людзі-лялькі, тэатр масак.

 Для малодшых дашкольнікаў 3-4 гадоў самым даступным відам тэатра з'яўляецца лялечны тэатр. Гульня з лялькамі аказвае непрамое і непрыкметнае ўсебаковае лячэбна-выхаваўчае ўздзеянне і дапамагае здабыць пачуццё поспеху менавіта ў той вобласці, у якой дзіця адчувае сябе найбольш уразлівым. Гульня з лялькай прадастаўляе дзецям магчымасць поўнага раскрыцця індывідуальных асаблівасцяў. Да 4-5 гадоў дзеці асвойваюць розныя віды настольнага тэатра: мяккай цацкі, вязаны тэатр, конусны тэатр, тэатр народнай цацкі і плоскасных фігур. У 5-6 гадоў дзеці вызваляюцца ад комплексаў і актыўна ўдзельнічаюць у тэатралізаваных гульнях. Навыкі, набытыя дзецьмі за тры гады, дазваляюць аб'ядноўваць у адной тэатралізаванай гульні некалькі відаў тэатральных лялек розных сістэм. А ўжо ў старэйшай групе тэатралізаваныя гульні адрозніваюцца больш шматпланавымі характарыстыкамі герояў, цяжкімі для пастаноўкі мізансцэнамі, у іх дзейнічаюць найбольш складаныя ў кіраванні лялькі. У дзяцей выклікае вялікую цікавасць выраб лялек, масак, дэкарацый, афіш і іншых атрыбутаў.

Тэатр як адзін з самых даступных відаў мастацтва, спрыяе павышэнню агульнай культуры дзіцяці і фарміраванню правільных паводзін у сучасным свеце. Дзеці вучацца глядзець на сябе з боку, малюючы розныя характары, ўчынкі, раскрываюць значэнне такіх паняццяў, як сяброўства, дабрыня сумленнасць, смеласць і г.д.

Як мага часцей гуляйце са сваімі дзецьмі, гэта выдатны спосаб пабудовы цёплых і даверных адносін. Вы глыбей зразумееце душэўны свет свайго дзіцяці і забяспечыце неабходнае развіццё яго талентаў.  Поспехаў вам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.